Гісторыя

Конкурс малюнкаў, прысвечаных прафесару Завітневічу

З 23 па 29 мая ў межах рэспубліканскага Тыдня турызму і краязнаўства ў Скрыгалаўскай сярэдняй школе праводзіўся конкурс малюнкаў, які быў прысвечаны знакамітаму беларускаму археолагу і гісторыку, прафесару Кіеўскай Духоўнай Акадэміі Уладзіміру Зянонавічу Завітневічу. Першае месца ў конкурсе атрымала работа вучаніц 7 класа Насці Паўлючак і Кухарчык Марыі.

«Галубіны спорт»
Гісторыя

Загадка скрыгалаўскай цэглы

Прафесар Кіеўскай духоўнай акадэміі, ураджэнец Уздзеншчыны, Уладзімір Зянонавіч Завітневіч быў частым госцем на Мазыршчыне: у Скрыгалаве жылі яго родзічы. Адзін з іх, Васіль Завітневіч, служыў настаяцелем скрыгалаўскай царквы. Вынікам гэтых падарожжаў стала тое, што Уладзімір Зянонавіч вырашыў шукаць сляды далёкіх продкаў на поўдні Беларусі. Па даручэнні Маскоўскага і Санкт-Пецярбургскага археалагічных таварыстваў ён правёў шэраг археалагічных экспедыцый, у тым ліку і на Скрыгалаўшчыне, даследаваў каля 700 курганаў, 82 могільнікі і гарадзішчы у Мінскай губерні [5; с. 124]. Продолжить чтение «Загадка скрыгалаўскай цэглы»

Паралелі

Ядомае ці неядомае?

Ці адгадаеш ты, што елі нашы продкі, і як тыя стравы ці прадукты для іх называлі. Складзена паводле «Матэрыялаў да слоўніка Мазырскага Палесся» (1996 г.). Продолжить чтение «Ядомае ці неядомае?»